З вялікай павагай хочацца звярнуцца да рэдакцыі часопіса «Пачатковае навучанне: дзіцячы сад, сям’я, школа» і павіншаваць з дваццаціпяцігадовым юбілеем. Часопіс узнік у перыяд станаўлення незалежнай Беларусі і яе сістэмы адукацыі. Яго шматлікія рубрыкі былі цікавымі сваім напаўненнем розным катэгорыям настаўнікаў. Асабіста для мяне часопіс стаў сапраўдным настаўнікам, дарадчыкам і сябрам. 25 год часопіс дапамагаў мне і маім калегам лепш разумець дзяцей, рабіць сваю працу цікавай, а навучальную дзейнасць больш плённай.
Упэўнена, што высокі прафесіяналізм рэдакцыі часопіса і багаты вопыт яго аўтарам дазволяць выданню і ў далейшым займаць вядучую ролю ў рабоце педагогаў нашай краіны, захоўваць і развіваць найлепшыя традыцыі сучаснай беларускай адукацыі.
У гэты юбілейны год жадаю часопісу новых цікавых публікацый, дасягненняў у рэалізацыі новых праектаў, творчых поспехаў.
Скошчук Ала Сцяпанаўна, настаўнік пачатковых класаў
сярэдняй школы № 4 г. Іванава Брэсцкай вобласці