Ужо колькі год друкуецца часопіс,
Які дае настаўнікам магчымасць
Урок правесці, сход сабраць,
Бацькам і дзецям сябрам стаць.
Каштоўны змест цудоўнага выдання
Знаёмы ўсім настаўнікам краіны.
Рэкамендацый і парад выкарыстанне
Дае ўпэўненасць, што ўсё магчыма.
У святочны час мы дзякуем за працу,
За творчы пошук, якасць і натхненне,
За тое, што мы можам карыстацца
Знаходкамі часопіса для мэты дасягнення.
Жадаем вам тыраж мільённы,
Каб кожны дзень быў шчодры, плённы,
Каб праз шмат год па гэтай жа прычыне
Стагоддзе справілі настаўнікі краіны.
З павагай, метадыст і настаўнікі
Глускага раёна Магілёўскай вобласці