Лішнявец В. М. Ефрасіння Полацкая. Мая Радзіма — Беларусь. IV клас

Скачать материал

Ефрасіння Полацкая

Мая Радзіма — Беларусь. IV клас

Мэта: напрыканцы ўрока вучні павінны:

ведаць:

– аб рэлігійнай і асветніцкай дзейнасці Ефрасінні Полацкай;

умець:

– складаць вуснае паведамленне аб Ефрасінні Полацкай;

– вызначаць асноўныя даты жыццядзейнасці Ефрасінні Полацкай на стужцы часу;

– даць апісанне Спаса-Ефрасіннеўскай царквы і Крыжа Ефрасінні Полацкай па ілюстрацыях.

Задачы:

  • забяспечыць засваенне вучнямі першапачатковых звестак аб жыцці і лёсе Ефрасінні Полацкай, аб Спаса-Ефрасіннеўскай царкве і Крыжы як культурных каштоўнасцях беларускага народа;
  • стварыць умовы для фармірання ўменняў вылучаць галоўнае ў прачытаным тэксце, рабіць вывады шляхам аналізу гістарычных падзей, задаваць пытанні;
  • закласці асновы для ўсведамлення вучнямі правіл маральных паводзін на прыкладзе жыцця і дзейнасці Ефрасінні Полацкай;
  • падрыхтаваць да паспяховага напісання выніковага тэста.

Абсталяванне: рабочы сшытак для IV класа «Мая Радзіма — Беларусь» (Я. С. Яцкевіч); заданні для груп, тэст для кожнага вучня; каляровыя фотаздымкі Крыжа і СпасаЕфрасіннеўскай царквы.

Да ўрока вучні атрымалі дамашняе заданне:

1. Праглядзець відэафільмы аб Ефрасінні Полацкай па спасылках:

а) https://www.youtube.com/watch?v=qZ2nyH9iMXQ&t=1s;

б) https://www.youtube.com/watch?v=evGHKFT9-0Q.

2. Прачытаць у падручніку параграф 13.

3. Скласці вуснае апавяданне аб жыцці і дзейнасці Ефрасінні Полацкай (не больш 6 сказаў).

4. Адказаць на пытанні пасля тэксту параграфа 13.

НаШтоБуЗУ:

1. Здолею расказаць пра жыццядзейнасць Ефрасінні Полацкай.

2. Правільна адкажу на пытанні пасля параграфа 13 у падручніку.

3. Буду ведаць:

– чаму Ефрасінню Полацкую называюць асветніцай;

– якую памяць пасля сябе пакінула Ефрасіння Полацкая.

І. Арганізацыйна-матывацыйны этап.

Настаўнік:

1) арганізоўвае франтальнае абмеркаванне відэафільмаў;

2) абагульняе і карэкціруе веды вучняў;

3) накіроўвае вучняў на самастойнае фармуляванне тэмы і задач урока, запісвае іх на дошцы;

4) распявадае, як будуць працаваць на ўроку.

План

  1. Прадслава.
  2. Ефрасіння Полацкая.
  3. Спаса-Ефрасіннеўская царква.
  4. Крыж Ефрасінні Полацкай.

Вучні:

1) выконваюць індывідуальна тэст:

Тэст «Так — не» СА УА
1 Ефрасіння Полацкая нарадзілася ў Полацку?
2 У сям’і гандляра?
3 Ефрасіння Полацкая пайшла ў манастыр, бо не хацела вучыцца?
4 Благаславенне на пострыг у манашкі атрымала ад бацькі?
5 У манастыры атрымала новае імя — Прадслава?
6 Ефрасіння Полацкая стала пустэльніцай?
7 Вучыла пры манастыры дзяцей чытаць, пісаць, хатнім справам?
8 Ефрасіння Полацкая заклікала людзей спыняць крывавыя войны, паважаць адзін аднаго?
9 Ефрасіння Полацкая загадала зрабіць крыж у 1116 годзе?

(СА — самаадзнака, УА — узаемаадзнака)

2) параўноўваюць адказы ў парах, потым па ключы на дошцы;

3) вызначаюць пытанні, якія выклікалі цяжкасці;

4) фармулююць тэму, задачы ўрока.

ІІ . Практычна-дзейнасны этап.

Настаўнік:

1) арганізоўвае дыферэнцыраваную практычную групавую ці парную работу вучняў па выніках «уваходнага кантролю» (вучні, якія дапусцілі больш 2-х памылак, працуюць з падручнікам, астатнія вучні атрымліваюць заданні творчага характару);

2) кансультуе, дапамагае, задае ўдакладняючыя пытанні, калі гэта трэба.

Вучні:

аб’ядноўваюцца ў групы ў залежнасці ад колькасці дапушчаных памылак у тэсце, выконваюць заданні.

Група 1.

  1. Прачытаць 1–2-гі абзацы падручніка на с. 50.
  2. Адказаць на пытанні:
    • 1) Як склікалі людзей на сход?
    • 2) Для вырашэння якога пытання збіраліся людзі на плошчы каля Сафійскага сабора?
    • 3) Як клікалі дзяўчынку?
    • 4) Што яна рабіла каля сабору?
    • 5) Чаму параненых воінаў лячылі каля сабора Святой Сафіі?
  3. Падрыхтаваць вуснае паведамленне аб прачытаным па пытаннях.
  4. Выступае з вусным паведамленнем адзін прадстаўнік ад групы.

Група 2.

  1. Прачытаць 3–5-ты абзацы падручніка на с. 50–52.
  2. Адказаць на пытанні:
    • 1) Чаму Прадслава пайшла ў манастыр? У колькі гадоў?
    • 2) Якое новае імя яна атрымала?
    • 3) Дзе яна жыла?
    • 4) Чым яна займалася?
    • 5) Каму дапамагала Ефрасіння?
    • 6) Чаму вучыла дзяцей?
    • 7) Да чаго заклікала дарослых?
  3. Падрыхтаваць вуснае паведамленне аб прачытаным па пытаннях.
  4. Выступае з вусным паведамленнем адзін прадстаўнік ад групы.

Група (пара) 3.

  1. Прачытаць 6-ты абзац падручніка на с. 52–53 і матэрыял рубрыкі «Цікава ведаць» на с. 54 № 2.
  2. Апісаць па фотаздымках Спаса-Ефрасіннеўскую царкву. Выкарыстоўвайце словы: нібыта лялечная, бела-каменная, купал.
  3. Падрыхтаваць вуснае паведамленне аб царкве з апісаннем.
  4. Выступае з вусным паведамленнем адзін прадстаўнік ад групы.

Група 4.

  1. Прачытаць 7–8-мы абзацы падручніка на с. 53.
  2. Адказаць на пытанні:
    • 1) Калі быў зроблены крыж?
    • 2) Хто яго заказаў?
    • 3) Хто выканаў заказ?
    • 4) Што гаварылася ў паданні пра крыж?
    • 5) Які яго лёс?
    • 6) Хто аднавіў крыж?
    • 7) Дзе знаходзяцца астанкі Святой Ефрасінні?
    • 8) Як яны называюцца?
  3. Падрыхтаваць вуснае паведамленне аб крыжы з апісаннем з апорай на пытанні.
  4. Выступае з вусным паведамленнем адзін прадстаўнік ад групы.

Група (пара) 5.

  1. Карыстаючыся малюнкамі і тэкстам апавядання «Цікава ведаць» на с. 53–54, апісаць Крыж Ефрасінні Полацкай.
  2. Падрыхтаваць вуснае паведамленне аб крыжы з апісаннем.
  3. Выступае з вусным паведамленнем адзін прадстаўнік ад групы.

Група (пара) 6.

Скласці сінквейн пра Ефрасінню Полацкую.

Вучні:

  • 1) выступаюць, слухаюць, адзначаюць на стужцы часу асноўныя даты жыццядзейнасці Ефрасінні Полацкай, дапаўняюць падрыхтаваныя паведамленні;
  • 2) задаюць і адказваюць на пытанні, якія ўзнікаюць падчас слухання прадстаўнікоў груп;
  • 3) ацэньваюць якасць адказаў па крытэрыях паўнаты, правільнасці.

ІІІ . Кантрольна-рэфлексіўны этап.

Настаўнік:

  • 1) прапануе выніковы тэст;
  • 2) арганізуе выніковую рэфлексію;
  • 3) задае дамашняе заданне.

Вучні:

  • 1) выконваюць кантрольны тэст у рабочых сшытках на с. 17;
  • 2) параўноўваюць адказы з эталонам: самаадзнака;
  • 3) франтальна абмяркоўваюць, што атрымалася на ўроку, што не, якія ўзніклі цяжкасці;
  • 4) выказваюцца, у якой ступені мэта ўрока і задачы былі выкананы;
  • 5) выбар дамашняга задання.

Спіс выкарыстаных крыніц

  1. Запрудский, Н. И. Современные школьные технологии : пособ. для учителей / Н. И. Запрудский. — Минск, 2003. — 288 с. — (Мастерская учителя).
  2. Запрудский, Н. И. Современные школьные технологии-3 / Н. И. Запрудский. — Минск, 2017. — 168 с. — (Мастерская учителя).
  3. Лузгіна, А. Г. Мая Радзіма — Беларусь : план-канспект урокаў : 4 клас / А. Г. Лузгіна, А. Г. Астроўская. — Аверсэв, 2016. — 187 с.