Чакаем новы беларускі буквар!

Да 2021/2022 навучальнага года рыхтуюцца да выдання новыя вучэбныя дапаможнікі для 1 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання – буквар і пропісі.

Прапануем вам загадзя пазнаёміцца з асаблівасцямі гэтых вучэбных выданняў і атрымаць метадычныя рэкамендацыі аўтараў па арганізацыі навучання чытанню і пісьму.

Пачатак публікацый на старонках часопіса запланаваны на № 4, 2021.

Своечасова афармляйце падпіску на часопіс, каб да пачатку навучальнага года мець усе неабходныя метадычныя матэрыялы!