30 гадоў выдавецтву "Адукацыя і выхаванне"

Шаноўныя калегі, сябры, чытачы!

Віншуем са значнай датай у гісторыі нашага выдавецтва – 30-годдзем! Гэта 30 гадоў плённай дзейнасці на ніве адукацыі і асветніцтва.
Шчыра дзякуем за  вашу самаадданую працу, высокі прафесіяналізм, уменне эфектыўна дзейнічаць у камандзе – нашым зладжаным калектыве таленавітых аўтараў, рэдактараў, дызайнераў, маркетолагаў, эканамістаў, бухгалтараў і супрацоўнікаў іншых службаў!
Дзякуем нашым партнёрам і чытачам, якія натхняюць нас на новыя здзяйсненні.
Няхай сённяшні дзень стане новым пунктам адліку ў нашай карыснай сумеснай працы і кожны наступны год поўніцца новымі ідэямі, паспяховымі праектамі і працоўнымі дасягненнямі!
Творчага натхнення, шаноўныя аднадумцы і паплечнікі!

                                                                                                        Адміністрацыя і прафкам